ДУА "Гімназія №4 г. Мінска" супрацоўнічае з БДПУ імя Максіма Танка, БДТУ, Нацыянальным інстытутам адукацыі. Партнёрскія адносіны склаліся паміж гімназіяй і адукацыйным цэнтрам імя П. Арупе (Гдыня, Польшча). Заключаны дагавор аб супрацоўніцтве з гімназіяй імя Я.Снядзецкага (Шальчынінкай, Літва).
У гімназіі з 3 класа выкладаецца англійская мова. На факультатыўных занятках вучням прапануецца вывучэнне польскай, нямецкай мовы як другой замежнай мовы.
На III ступені навучання (10-11 класы) ажыццяўляецца дыферэнцыяцыя па наступных накірунках:
- матэматыка, англійская мова;
- беларуская мова, англійская мова.