30 авг 2018 - Новости

«Клуб кніжных прафесараў» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе серыя заняткаў «Клуб кніжных прафесараў», якія разлічаны на дзяцей 5–12 гадоў. Серыя «Клуб кніжных прафесараў» з’яўляецца суцэльным курсам і ўключае 9 заняткаў. На працягу навучальнага года дзеці наведваюць музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі кожны месяц. Праграма пачынаецца ў верасні 2018 г. і завяршаецца ў траўні 2019 г.


«Клуб кніжных прафесараў» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

 

На занятках, якія праводзяцца ў даступнай і займальнай форме, дзеці здзейсняць вандраванне ў гісторыю кнігі, атрымаюць новыя веды пра багацце і разнастайнасць беларускай кніжнай культуры. Заняткі ўключаюць інтэрактыўныя экскурсіі, пазнавальныя гутаркі, майстар-класы, творчыя заданні і гульні.


Атрыманню ведаў спрыяюць незвычайная музейная атмасфера, сяброўскія ўзаемаадносіны, дзе кожнае дзіця выяўляе сябе вольна, і ў той жа час усе захоплены агульнай справай. Дзеці стануць не толькі гледачамі, якія пазіраюць на прадметы ў вітрынах, але і актыўнымі ўдзельнікамі працэсу спазнання кнігі.


Тэмы заняткаў:

1. Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі.
2. Узнікненне і развіццё пісьма.
3. Формы і матэрыялы кнігі.
4. Кніга ператварэнняў.
5. Папяровыя цуды.
6. Рукапісная кніга.
7. Ёган Гутэнберг.
8. Францыск Скарына.
9. Біблія Францыска Скарыны.

Групы фарміруюцца ў залежнасці ад ўзросту ўдзельнікаў. Для запісу неабходна паведаміць імя і ўзрост дзіця, зручны дзень і час для заняткаў, e-mail для сувязі.

Запіс і кантактная інфармацыя: 
Тэлефон (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12

e-mail sapega@nlb.by,

Таццяна Андрэеўна Сапега, каардынатар заняткаў у «Клубе кніжных прафесараў».

 

facebook



 
Парк мини-гольфа в ультрафиолете «Golf Park»
Гольф парк - это множество уникальных и ярких развлечений для любого возраста и под любые интересы. Забронируйте время для посещения или насыщенную...
Приключения для детей на ковбойском ранчо «Буцев...
3 увлекательных часа на очень живописном ранчо, катание верхом, общение с милейшими лошадками, очаровательным осликом Джонни и безумно веселыми...
Детское кафе «Family Club»
Культурно-развлекательный центр «Family Club» располагается в одном из самых живописных мест города Минска — в парке имени М. Горького. Здесь...
Парк развлечений «Актив Парк»
Хотите зажечь? Провести День рождения, корпоратив или девичник? Го в Актив Парк! 15+ развлечений на любой вкус и возраст в одном месте.

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Ищете место для непоседливого малыша, где он сможет безопасно прыгать, бегать, играть со сверстниками даже в плохую погоду? «Тюбик Парк» - отличное решение. Что здесь найдут малыши и их родители, читайте в нашем обзоре.
В новой опции «Детям» собраны приложения для детей от 2 до 7 лет.
За городом есть много атмосферных и интересных мест, где можно сочетать прогулки на свежем воздухе с активными играми и спокойным отдыхом. Куда лучше отправиться с детьми зимой в Беларуси? Рассказываем в нашем обзоре.
В этом обзоре мы собрали фермы и экопарки Беларуси, где взрослые и дети смогут узнать больше о жизни северных животных.
Совсем скоро закружатся снежинки в зимнем танце. Самое время хватать коньки под мышку и мчаться на каток. Family.by узнал, где можно покататься на коньках уже сегодня.