У праграме: традыцыйныя сьпевы, веснавыя карагоды, гульні і танцы + невялікі кірмашык раместваў. У сьвяце бяруць удзел гурты Паўночная Сухадроўка, Княжыч, Варган, Горынь, Guda, Кудмень, Dainava, клуб традыцыйнага танца Sita, музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Яўген Барышнікаў.
Як заўсёды, бярыце стужкі на дрэвы, птушак з цеста, бліны і гарбатку ў тэрмасе, цёпла апранайцеся.
Для майстроў: у гэтым годзе вам неабходна будзе папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы http://vk.com/alaiza_annika фотаздымкі сваіх рэчаў. Тэма кірмаша – традыцыйныя рамёствы, птушкі, кветкі. У музея ёсьць некалькі сталоў – яны будуць для сяброў таварыства, для ўсіх астатніх – лавачкі, як ў мінулым годзе.
Як дабрацца? Электрычка з Менску едзе ў 11:34, прыбывае ў Вязынку ў 12:25. Назад з Вязынкі можна зьехаць у 16:44, 17:43.
Удзел у сьвяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музэя трэ будзе купіць квіток:
дарослыя – 6000 руб,
дзеці – 3500 руб,
студэнты – 4000 руб
Даведкі па тэлефонах:
+375 29 2752771
+375 29 7780100
"Наша Ніва"