Восень у Дзіцячых творчых майстэрнях вельмі насычаная. Акрамя курса Сафіі Садоўскай "У сярэдзіне карціны" зараз стартуе яшчэ адзін "Гэта ён - кардон" ад мастака Bazinato для дзяцей узросту 9-14 год.
У кардоннай майстэрні дзецi ўзброяцца пісталетамі і нажамі, але не для бойкі зусім, а для стварэння ўсялякіх аб’ектаў: домікаў, цацак, масак з кардону. Пісталеты будуць з гарачым клеям, а нажы – канцылярскія.
Кожны занятак стане захапляльнай вандроўкай, якая развівае фантазію і творчае мысленне. Ад ідэі да эскізу і ад эскізу да завершаннага праекту – дзецi зробяцца сведкамі нараджэння ўнікальных прадметаў картоннага дызайну і мадэлявання.
Першыя 4 занаткі прысвецім ДЫЗАЙНУ – удзельнiкi зрабяць самалёт ці ракету, асвятляльнік ці рамку для люстэрка. Увогуле кажучы, выпрабуюць фантазію і канструктарскія здольнасці.
Наступныя 4 заняткі удзельнiкi будуць БУДАВАЦЬ гарады з кардону. Глянуць на будынкі Захі Хадыд і Антоніё Гаўдзі, Хундэрвасера і Мельнікава, ле Карбузье і Міс ван дэр Роэ. Самі змогут стварыць Вавілонскую вежу або Калізей, лялечны домік або паркоўку.
Пачатак заняткаў 18 кастрычніка
Кожную нядзелю 16.00 – 17.30
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960