У знакамітай Дзіканьцы Гогаля
перадкалядныя ночы багатыя на прыгоды, жарты і цуды!

А ў Дзіканьцы
сцэнічнай яны яшчэ і ўражваюць сваёй тэатральнай фантастычнасцю: Вакула
лётае ў "Пяцямбург” на ракеце, казакі сядзяць папросту на даху палаца
Кацярыны II, а Чорт чытае самога Гогаля. Усё гэта стварае святочна-прыгодніцкую атмасферу, якую можна адчуць не толькі перад Калядамі.
Тэатральная фантазія ў 2-х дзеях.
Прэм'ера – 2 лістапада 2011 года.
Працягласць – 2 гадзіны.