Падарожжа ў Паўночную Амерыку канца 19 стагоддзя, Дзікая Поўнач, штат Аляска, дзе адважным людзям дапамагаюць іх верныя сябры – сабакі пароды Аляскінскія маламуты. Золаташукальнікі і следапыты, індыяне і эскімосы, каюры* і аляскінскія маламуты чакаюць вас, каб пазнаёміцца, паказаць і навучыць стральбе з вінчэсцера і лука, як кідаць аркан, як кіраваць сабачай вупражкай і адчуць дух магутнай Поўначы! А ці ведаеце вы, што аляскінскі маламут можа размаўляць, а характар у яго вельмі вясёлы і добры!

*Каюр – паганяты сабачай вупражкі. Ім мог быць эскімос, індыян ці белы брадзяга Аляскі.. А можаш стаць і ты, сябра! Калі завітаеш на праграму "ALASKA CHRISTMAS". А пасля прыгодаў у бяскрайніх тундрах і лясах Аляскі вас чакае паўночнаамерыканская дыскатэка і смачны пачастунак у салуне Джэка Лондана!
Телефон: +375 29 634-09-00, +375 29 762-58-40
Сайт: greenteam.by