24 лістапада (пятніца) а 18 гадзіне запрашаюцца дзеткі 6–12 гадоў на майстар-клас «Кніга ператварэнняў» у Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Удзельнікі праявяць майстэрства і зробяць уласную чароўную кнігу. Кожны зможа ператварыць труса ў рыбу, а рыбу ў птушку, калі зробіць кнігу цудоўных ператварэнняў.
Працягласць – 60 хвілін.
Кошт 6,00 бел. руб., для дзяцей са шматдзетных сем’яў – 4,00 бел. руб.
Запіс і кантактная інфармацыя: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12