Зноў за вокнамі зіма – час кароткіх дзён і доўгіх начэй. Менавіта зімой да нас прыходзяць Каляды – свята народнай містыкі і прыемных неспадзяванак. Яго з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Калядныя святы ўносяць у наша жыццё новыя промні святла, любові і надзеі. А дзе вы зможыце убачыць, як святкуюцца сапраўдныя беларускія, а яшчэ і нямецкія Каляды? Так, у Музеі гісторыі беларускай літаратуры! Усе жадаючыя запрашаюцца 15 снежня ў 17:30 у Музей на казачнае свята "Беларуска-нямецкія Каляды”.

Вас чакае:
- адкрыццё часовай экспазіцыі "Калядны вечар” вучняў Уладзіміра Сайко;
- варажба;
- майстар-классы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак;
- выступленне Народнага ансамбля народнай песні "Гаманіна”;
- цікавыя і вясёлыя гульні;
- "Батлейка”;
- конкурс на лепшую святочную выпечку і самае прыгожае віншаванне;
- абмен падарункамі (прынесці з сабой невялічкі падарунак);
- конкурс на самы "калядны” фотаздымак (пазначайце свае фотаздымкі ў Instagram #bellitmuseum) і яшчэ шмат цікавага!
Майстар-класы пачнуцца ў 17:30, пачатак мерапрыемства а 18 гадзіне.
Уваход на мерапрыемства па папярэдняй рэгістрацыі па тэлефонах: (8017) 334 – 56 – 21, (8017) 209 – 59 – 90.