13 студзеня ў новым месцы Крамы «Ў» адбудзецца субота казак i гульняў пра Казiмiра Малевiча ад Дзіцячых творчых майстэрняў галерэі «Ў» для дзетак 4-8 год i для тых, каму проста цiкава.

Мерапрыемства паводзiцца ў падтрымку
краўдфандынгавай кампанii «Малевiч для дзяцей».
«Дзiцячыя творчыя майстэрнi» вырашылi зрабiць прыемную сустрэчу з дзеткамi, дзе можна будзе паслухаць казкi i вершы з нашай новай кнiгi «Малевiч для дзяцей», памаляваць i выканаць цiкавыя заданнi, звязаныя з творчасццю Малевiча. Дзеткi апынуцца у свеце супрыматызма i iм гэта спадабаецца!
У гэтый жа час будзе магчымасць пагартаць кнiгу «Малевiч для дзяцей», каб канчаткова зразумець, што яна патрэбна кожнаму дзіцяці Беларусi. У кнiгарнях яе набыць пакуль не магчыма - только атрымаць у якасцi эксклюзiўнага падарунка за падтрымку
праекта.
Чаму так? Таму што арганiзатары хочуць дадаткова да кнiжкi запiсаць дзiцячую песню Лявона Вольскага i зрабiць мультфiльм разам з дзецьмi.