23 сакавіка 2018 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «У любові да роднай зямлі», прысвечанай 100-годдзю выдання паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка» і 95-годдзю выдання паэмы «Новая зямля».

Годам малой радзімы быў абвешчаны 2018 год, і сімвалічна, што менавіта сёлета адбудзецца адкрыццё выставы, прысвечанай самым знакамітым паэмам народнага паэта. У экспазіцыі прадстаўлены ўвасабленні твораў Якуба Коласа ў тэатры, музыцы, кіно.
Ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прымуць удзел літаратары, акцёры, навукоўцы, а таксама аматары творчасці народнага паэта Беларусі.
Тэрмін правядзення: 23.03.2018 – 18.04.2018.
Кошт - 2,5 руб (школьнікі), 3 руб. - студэнты, 5 руб. - дарослыя.