6-га лістапада Кніжная Шафа запрашае вас і вашых дзетак на спектакль «Чаму Меша не мае хаты?» ад Надзеі Ясмінскай і майстар-клас па маляванні Мешы ад Наталлі Білетнікавай (студыя "Рисуем вместе”)! Два "сеансы” – а 12-й і а 14-й гадзіне.

Надзея Ясмінска – аўтарка казкі «Чаму Меша не мае хаты?» (малюнкі Кацярыны Дубовік) – прадставіць вашай увазе цікавую пастаноўку пра галоўнага персанажа кнігі. Адразу пасля спектакля ў мерапрыемстве прыме ўдзел студыя "Рисуем свободно”: разам з педагогам Наталляй Білетнікавай можна будзе намаляваць Мешу.
Уваход – 5 рублёў. Усе сабраныя сродкі пойдуць на дабрачынны рахунак для Веры Званько – дзяўчынкі, у якой вельмі рэдкае генетычнае захворванне СМА. На лячэнне неабходная вялізная сума. Дапамагчы Веры можна і трэба. Падрабязней пра варыянты аказання дапамогі вы можаце даведацца
тут.
Запісацца на мерапрыемства можна з 12:00 да 19:00 (у суботу да 18:00, нядзеля выхадны) па тэлефонах +375 (17) 234-48-64, +375 (29) 645-20-55 альбо ў любы час праз паведамленні ў нашых сацсетках. Колькасць месцаў абмежаваная.