Купалле – старажытнае свята летняга сонцавароту, уласцівае ўсім індаеўрапейскім народам. Самы даўгі дзень і самая кароткая ноч у годзе, час, калі містычнае было цесна знітавана з паўсядзённым. На Купалле збіралі зёлкі (лічылася, што менавіта ў гэты дзень яны набіраюць сваю моц), варажылі, шукалі містычную Папараць-кветку. У той жа час на Купалле атрымлівалі максімум сваёй моцы разнастайныя нячысцікі і вядзьмаркі.

Кульмінацыяй купальскіх гулянняў было вогнішча, якое распальвалі пры дапамозе "жывога агня” – агня, здабытага трэннем кавалкаў дрэва. Купальскае вогнішча ўвасабляла сабой Сонца на зямлі, таму валодала вялікімі ачышчальнымі і засцерагальнымі здатнасцямі. На ім спальвалі старыя рэчы, скокалі праз яго, каб рытуальна ачысціцца і засцерагчыся ад разнастайнага ліха.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае Вас 22-24 чэрвеня адзначыць Купалле разам. Вас чакае:
- Купальская праграма;
- Майстар-клас па зборы зёлак і вырабе купальскіх вянкоў;
- Майстар-клас па традыцыйным беларускім танцам і гульням;
- Варожбы;
- Кульмінацыя праграмы – купальскае вогнішча.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;
- пакатацца на конях.
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 10,00 руб.;
- для дзяцей школьнага ўзросту – 5,00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.