Кніжная Шафа запрашае вас на Гульнятэку па-беларуску ад "Скарбонкі гульняў".

Чым больш за ўсё любяць займацца нашы дзеці: гуляць ці вучыцца? Ну, вядома, гуляць! І гэта нармальна. А як жа вучоба? Веды? — скажаце вы. Адказ ёсць! А што, калі гульня будзе не простай забаўлянкай, а яшчэ чаму-небудзь навучыць? Чаму не?!
Праект "Скарбонка гульняў" рапануе вам са сваімі дзеткамі (ад 6 да 11 гадоў) пагуляць менавіта ў такія гульні. Яны навучаць вашых дзетак беларускаму маўленню, пашыраць іх слоўнікавы запас, дапамогуць у развіцці ўвагі, лагічнага мыслення і ўдасканаляць навыкі чытання.
Акрамя асалоды гульні на роднай мове, вы атрымаеце памятныя падаруначкі і зможаце паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе выцінанкі-галоўнага героя гульняў.
Папярэні запіс.