22-25 лістапада ў кінатэатрах «Масква» і «velcom cinema» адбудуцца
паказы мультфільма культавага рэжысёра Уэса Андэрсана «Неверагодны
містар Фокс». Мультфільм зняты паводле кнігі казачніка Роальда Даля
(«Чарлі і шакаладная фабрыка») і распавядае пра прыгоды сям’і лісаў, на
якіх палююць злыя суседзі. Гэтая вясёлая стужка дакладна спадабаецца вам
і вашым дзецям! Тым больш што «Неверагодны містар Фокс» быў намінаваны
на "Оскар” і ўваходзіць у спіс найбольш касавых лялечных мультфільмаў.

Стужка агучана кампаніяй "Кінаконг” у межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom.
Прэ’мера
адбудзецца 22 лістапада ў кінатэатры velcom cinema (ГЦ Дана Мол) і
працягнецца на ўікэнд 23-25 лістапада у кінатэатры «Масква». Падчас
прэм’еры гледачоў чакаюць падарункі і сюрпрызы.
Квіткі можна купіць у касах кінатэатраў і ў інтэрнэце.
Velcom cinema мультикомплекс
22, 24-25 ноября - 19:00
Купить билет онлайн
Москва
22 ноября -19:10
24-25 ноября - 17:00
Купить билет онлайн