У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры дзейнічае часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя «Чароўны казачны свет».
Шырокаму колу наведвальнікаў прэзентаваны выдання, якія сведчаць аб вечных ісцінах, агульначалавечай маралі: беларускія народныя казкі, казкі беларускіх пісьменнікаў, казкі народаў Еўропы, казкі народаў свету і мастацкіх прац вядомых мастакоў Анатоля Волкава, Наталлі Паплаўскай, Ірыны Лобан з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Экспазіцыю ўпрыгожваюць лялькі, зробленыя па матывах беларускіх народных казак майстра Святланы Цехановіч і тэатральныя афішы вядучых тэатраў Мінска.
Перыяд работы літаратурна-мастацкай экспазіцыі "Цудадзейны казачны свет” - 24.04.2019-30.06.2019