Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў партнёрстве з кампазітарам і сцэнарыстам Раманам Арловым распачынаюць тэатральна-музычны праект «Неверагодныя прыгоды літары "Ў”» са спектаклямі «Як літара "Ў” Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла», «Як літара "Ў” уратавала Каляды» і «Як літара "Ў” Вясну гукала», якія будуць праходзіць падчас школьных канікул.
Сюжэты спектакляў, героі якіх жыхары Чароўнага Бору Воўк, Каза, Жыжаль, Лёля, Ярыла, Зюзя, Марана, Буслік, Стаўры і Гаўры, складаюцца з аўтарскіх дзіцячых казак, перакладзеных у песні, сярод якіх: "Чароўны бор”, "Хіп-хап Бусліка”, «Марана супраць літары "Ў”», "Ляцім мы вясну вызваляць”, "Ярыла-сонца” і інш.
Папярэдні запіс абавязковы.