Экспазіцыя “Вершы ў малюнках”

Возраст: 0+
Стоимость: от 1.50 рублей
Место: Музей истории белорусской литературы, ул. М. Богдановича, 13
Телефон: 8 017 334 56 21, 335-44-47
 
З 30 кастрычніка па 9 лістапада 2019 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць часовую  літаратурна-мастацкую  экспазіцыю "Вершы ў малюнках” – сумеснага выставачнага праекта з Пасольствам Венгрыі ў Беларусі. 
 

Экспазіцыя “Вершы ў малюнках”


Якой павінна быць дзіцячая кніга сёння? – пытанне, якое хвалюе кожнае пакаленне творцаў ва ўсім свеце. Чым здзівіць і захапіць дапытлівага чытача, вырашае творчы тандэм пісьменнік-мастак. Якім жа чынам гэта адбываецца ў сучаснай Венгрыі, распавядае наша выстава. Аснову экспазіцыі "Вершы ў малюнках” складаюць ілюстрацыі да дзіцячых вершаў, выдадзеных у сучаснай Венгрыі. На думку мастацтвазнаўцы Эмешэ Рэвес, "ілюстрацыі да вершаў адрозніваюцца ад ілюстрацый да прозы тым, што мастакі працуюць больш свабодна, нічога не абмяжоўвае іх фантазію, практычна няма ўмоўнасцей, можна ствараць зусім новыя візуальныя светы”.

У другой палове ХХ ст. было вельмі папулярна здымаць мультыплікацыйныя фільмы па сюжэтах казак. Так самымі папулярнымі для венграў былі – герой народнай быліны Мацьі Лудаш, неверагодная птушка, што любіць шакалад, Артур-Клёцка (аўтар Іштван Чукаш "Казкі Пом-Пома”), казляня Элек Мекк (Йожэф Рохмані "Элек Мекк, майстар на ўсе рукі”), аднагаловы Цмок Шушу (Іштван Чукаш "Шушуке”), Гномік з Гномікаграда ды парася Разынка (Агнеш Балінт "Як справы на вуліцы Футрынка?”) і некаторыя іншыя. Наведвальнікі змогуць убачыць увасабленні гэтых герояў праз керамічныя вырабы, прадастаўленыя Мастацкім таварыскім аб’яднаннем імя Ласло Месароша (Венгрыя). 

Экспанаты са знакамітай калекцыі "Цацкі ў горадзе” Музея Обуда, аднаго са старэйшых краязнаўчых музеяў Будапешта, пазнаёмяць гасцей з цацкамі Венгрыі ХХ стагоддзя. Сюжэтныя, дыдактычныя, развіваючыя – сярод іх: дзіцячая тыпаграфія з выявамі персанажаў венгерскіх казак, настольная гульня "Загадкі гісторыі”, дзіцячы прымач у форме аранжавага мышаняці, гульня "Вежа з палачак” ("Tower”), фігурка завадной малпы-баксёра вырабу знакамітай фабрыкі "Штэйф” і інш.

Дапоўняць экспазіцыю кніжныя выданні з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – пераклады венгерскіх народных казак і літаратурных твораў на беларускую і рускую мовы.

Большасць экспанатаў будзе выстаўляцца ў Мінску ўпершыню.

У рамках выставы Пасольства Венгрыі ў Беларусі ажыццяўляе правядзенне конкурсу на лепшыя дзіцячыя малюнкі паводле ўбачанай экспазіцыі. 
Запрашаем апынуцца ў краіне дзяцінства і пасябраваць з героямі венгерскіх казак і мультфільмаў! 

Кошт: наведванне экспазіцыі для навучэнцаў – 1,50 руб., іншыя катэгорыі – 3,00 руб.;
інтэрактыўны занятак: 2,00 руб. (1-4 кл.)

На зантятак абавязковы папярэдні запіс.
Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Школа макияжа «LISSA»
Приглашаем на незабываемый макияжный День рождения. Создайте свой уникальный образ, научитесь секретам красоты. Присоединяйтесь к нам для увлекательного...
Детский отдых в санатории с программами Fantasy ...
Погружение в мир разных культур и творчества! Fantasy Camp — это разговорный английский, ролевые игры и живое общение с носителями каждый день....
Детский клуб приключений «Активные дети» (MY CAM...
Детский активный отдых на всех школьных каникулах: городские и загородные программы. Дни Рождения и игровые программы на скалодроме. Детские...
Государственное культурно-спортивное учреждение ...
Культурно-спортивное учреждение «Чижовка-Арена» — универсальный комплекс, который прекрасно подходит для проведения спортивных соревнований,...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Июль 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Рекомендуем
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Более 1000 школьников Минской области приняли участие в онлайн-уроке по кибербезопасности Life.
А1 успешно провел уже третий сезон Клуба ответственных инфлюенсеров «Ты в сети».
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.