Выстава «Мудрасць вякоў»

Возраст: 0+
Стоимость: по билету в музей
Место: Музей истории белорусской литературы, ул. М. Богдановича, 13
Телефон: 8 (017) 334-44-47; (017) 334-56-21
 
23 студзеня 2020 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай  экспазіцыі  "Мудрасць вякоў”, прысвечанай юбілеям вядомых гуманістаў-асветнікаў беларускай зямлі: Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Міколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага.
 

Выстава «Мудрасць вякоў»

 

Еўфрасіння Полацкая - першая жанчына, кананізаваная Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе і прылічаная да святых (1893). У келлі Полацкага Сафійскага сабора, дзе ў храмавым скрыпторыі перапісвала, а магчыма, і перакладала кнігі, яна вяла актыўную міратворчую і асветніцкую дзейнасць.

Кірыла Тураўскі - першы ў беларускай філасофскай і навукова-філалагічнай традыцыі поўна сфармуляваў першаступенную значнасць для жыцця чалавека кніжных ведаў, гуманітарнай навукі і пазнання.

Дзейнасць беларускага гуманіста-асветніка, заснавальніка ўсходне-славянскага кнігадрукавання, пісьменніка, паэта, перакладчыка, вучонага-энцыклапедыста, медыка Францыска Скарыны дазволіла  беларусам ўжо ў 1517 г. атрымаць сваю друкаваную кнігу.

Вяршыняй літаратурнага, паэтычнага майстэрства Міколы Гусоўскага лічыцца "Песня пра зубра”, якая ўпершыню была выдадзеная ў Кракаве ў 1523 годзе. Гэта паэма – найвыдатнейшы ўзор старажытнага пісьменства Беларусі на лацінскай мове.

У 1562 выйшаў з друку "Катэхізіс” Сымона Буднага, напісаны ў форме пытанняў і адказаў. У сваёй прадмове да "Катэхізіса” аўтар адзначае, што яго кніга выдаецца не толькі з асветніцкіх мэтаў. Ён заклікаў шанаваць тагачасную беларускую мову і клапаціцца аб развіцці культуры, адукацыі і кнігадрукавання.

Васіль Цяпінскі - выключная асоба ў славянскай і еўрапейскай культуры, прадаўжальнік кнігадрукарскіх і асветніцкіх традыцый сваіх папярэднікаў. Адзін з першых прапаноўваў адкрываць нацыянальныя школы і развіваць айчынную навуку.

На экспазіцыі прадстаўлены: унікальнае выданне "Докторъ Францискъ Скорина: Его переводы, печатныя изданія и языкъ” П.Уладзімірава (1888 г.); мастацкія працы В.Барабанцава, У.Пасюкевіча, Г.Паплаўскага, Г.Ціхановіча, Э.Агуновіча, А.Цыркунова; ілюстрацыі Я.Куліка да паэмы "Песня пра зубра” М.Гусоўскага; факсімільныя выданні, навуковыя, літаратуразнаўчыя працы даследчыкаў, якія вывучалі жыццё і дзейнасць гуманістаў-асветнікаў. 

Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 25.03.2020.
 
Уваход на адкрыццё (23 студзеня 2020 года ў 17.00) вольны.
Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Языковой центр LemonTree
Языковой центр LemonTree - это центр по изучению английского онлайн для детей, подростков и взрослых. Занятия в малых группах и индивидуально....
Игровое семейное пространство «Playtopia» (Плэйт...
Playtopia - это новое игровое пространство для всей семьи с настоящий лазерным лабиринтом, где каждый найдет развлечение по душе, будь то день...
Детский отдых в санатории с программами Fantasy ...
Погружение в мир разных культур и творчества! Fantasy Camp — это разговорный английский, ролевые игры и живое общение с носителями каждый день....
Центр успешных отношений
Основная особенность программ и тренингов для детей и подростков – это их психологическая направленность. Работает команда профессиональных психологов,...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Июнь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Рекомендуем
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.