Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на інтэрактыўную музейную праграму "Зазвінелі жаўронкаў свірэлі”.
З 2 сакавіка 2020 г. па 6 красавіка 2020 г.
Падчас праграмы кожны ўдзельнік зможа:
- даведацца пра традыцыю гукання вясны на Беларусі;
- зрабіць вясновую птушку;
- пачуць вясновые песні-заклічкі;
- станчыць старажытны танец, павадзіць вясновы карагод;
-выратаваць вясну ад Пужайлы і Пужайніцы;
- пагуляць у вясновыя гульні і шмат іншага.