Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на новую сустрэчу з мастачкай Ірынай Князевай у межах праекта «Пісаная торба».

З нагоды надыходзячага года агнядышнага Дракона мусім узгадаць, што ў
нас ёсць свой, беларускі дракон, які завецца Цмокам. Гэта зычлівая і
прыязная да чалавека істота – шкадуе і ратуе яго, а яшчэ дапамагае
закаханым зберагчы і замацаваць трапяткія пачуцці.
На аўтарскім занятку, у святочна-утульнай атмасферы, будзем маляваць на
торбах сваіх лагодных Цмокаў. Каб пасля парадаваць арыгінальным
падарункам сябе, сваіх каханых і сяброў!
Падчас занятка больш даведаемся пра цмока як героя беларускай міфалогіі і
літаратуры.
Кошт удзелу – 30 рублёў (уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: баваўняны
шопер, фарбы, трафарэты і інш.).
Запіс вядзецца па тэл. +375 29 811-21-85, +375 17 363-94-65, +375 17 395-44-
47.