Сябры, у летнюю суботу 21 чэрвеня запрашаюць вас усёй сям’ёй на сямейны фестываль у дом паэта.

У праграме:
- У 14:00 вернемся ў мінулае, і ў самым таямнічым месцы музея разам з дзецьмі паглядзім сапраўдныя дыяфільмы!
А пасля, зробім з самазастывальнай гліны маленькія брошкі з галоўнымі героямі старых мультфільмаў.
Кошт - 10 рублёў з чалавека.
- У 15:00 нас чакае спектакль «Груфала» ад інтэрактыўнага тэатра «Какао»
Што можа выратаваць маленькага Мышаня ў лесе, калі на кожным кроку яго падсцерагае небяспека?! Толькі кемлівасць! Вось ён і прыдумляе сабе незвычайнага звера - Груфала. Ды толькі той, як высветлілася, сапраўды існуе!
Разам з Мышонкам дзеці адправяцца ў казачны лес, сустрэнуць хітрага Ліса, навучацца адрозніваць галасы птушак, створаць аркестр са змяіных бразготак і ўбачаць самога Груфала!
А пасля паспрабуем сябе ў ролі сапраўднага лялькавода на гульнявым майстар-класе «Тэатр бывае розным..»
Кошт - 20 рублёў дзіцячы, 10 рублёў дарослы.
А ў вечары чакаем дзяцей і падлеткаў на цікавыя гульнятэкі! (8+)
- У 16:00 гуляем у Бункер. Пакаленне Альфа. Размаўляйце, пераконвайце, даказвайце, раскрывайце свае моцныя якасці, ужывайце розныя стратэгіі дзеля таго, каб каманда пакінула вас у бункеры.
- А ў 17:00 пачнецца гульня ў Мафію! Будзем знаёміцца, гуляць у культавую гульню, заводзіць новыя знаёмствы і весела бавіць час.
Кошт кожнай гульні - 15 рублёў з чалавека.
Для зручнасці наведвальнікаў колькасць месцаў на кожнае мерапрыемства абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы.