Каму таксама надакучыла зіма? Прапануюць сустрэць вясну весела, шумна і смачна, а дапамогуць вам у гэтым жывапісныя Коласаўскія мясціны!

1 сакавіка едзем святкаваць Масленіцу на філіял Мікалаеўшчына, у Смольню! Вас чакае насычаная забаўляльная праграма: музычныя выступленні, майстар-класы па традыцыйнай ляльцы-мотанцы, батлейка, экскурсіі, ну вельмі смачныя масленічныя пачастункі і гарачая гарбата!
1 сакавіка, ад'езд ад музея ў 12:00, пачатак праграмы ў Смольні ў 14:00.
50 рублёў з чалавека (у кошт уваходзіць праезд на камфартабельным аўтобусе на філіял і назад, пачастункі, забаўляльная праграма і майстар-класы).
Калі вы вырашыце ехаць на сваім транспарце, кошт праграмы на філіяле - 30 рублёў.
Калі вы едзеце з арганiзатарамi з Мінска на аўтобусе, то каб замацаваць за вамі месца абавязковы папярэдні запіс і аплата. Запісацца можна па спасылцы
Колькасць месцаў абмежавана, таму паспявайце запісацца, каб сустрэць вясну весела і смачна!