Сябры, запрашаем вас разам запачаткаваць новую святочную
традыцыю – «Вясновы фэст» у фальварку Ракуцёўшчына! Ракуцёўшчына – гэта дзівосная мясціна, якая летам 1911 года натхніла на
стварэнне некалькіх дзясяткаў вершаў Максіма Багдановіча. Менавіта іх мы
знаходзім на старонках легендарнага «Вянка».

Прапануюць і вам натхніцца гэтым чароўным месцам, але вясновай
парою. «Вясновы фэст» спалучыць даўнія традыцыі нашых продкаў: гуканне
вясны, святкаванне Вялікадня і народныя забавы.
Гасцей фэсту чакаюць:
- песні-вяснянкі;
- карагоды;
- валачобны абрад;
- майстар-класы;
- традыцыйныя танцы;
- рамесніцкі кірмаш;
- гульні.
Падрабязная праграма – неўзабаве на сайце і старонках Дзяржаўнага
музея гісторыі беларускай літаратуры ў сацсетках!
Для зручнасці музеем арганізаваны трансфер. Кошт: 35 руб. (у абодва
бакі). Абавязковы папярэдні запіс і аплата. Квіткі можна набыць ў касе
Дзяржаўнага
музея
гісторыі
беларускай
літаратуры
(г.Мінск,
вул.М.Багдановіча, 13). Даведкі і запіс: +375 (17) 363 56 21