Што будзе, калі расказаць кітайскія народныя казкі з дапамогай беларускага народнага тэатра?

Тэатр-батлейка «Дом з Марамі» і Літаратурны музей прадстаўляюць новую главу казак. Гэтым разам нашыя казкі сягнуць за межы Траецкага прадмесця: мы пачынаем знаёмства з сусветнымі казачнымі традыцыямі. І першай краінай нашай казачнай вандроўкі стане Кітай!
У новым спектаклі «Дома з Марамі» спалучацца ўсходняя філасофія і славянскі характар, яскравыя вобразы цмокаў і родная душа, кітайскі фальклор і беларускі падыход. Казкі для дзяцей і дарослых раскажуць і пакажуць, што адбываецца, калі культуры розных народаў не адмаўляюць адна адну, а дапаўняюць, пашыраюць і аб’ядноўваюць людзей у імя святла і любові.
15,00 руб.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 і па спасылцы ў шапцы профілю @domzmarami