16 мая музей ператворыцца ў самае атмасфернае, натхняльнае,
жывое і энергетычна насычанае месца – сапраўднае скрыжаванне кніжных
сусветаў! У гэтую ноч перад гасцямі адкрыецца «Літаратурны партал» –
прастора, у якой кожны зможа адчуць сябе героем уласнай гісторыі,
дакрануцца да магіі слова і адкрыць новыя старонкі беларускай літаратуры.

Толькі на адзін вечар кожная музейная зала ператворыцца ў асобны
літаратурны іншасвет – са сваімі героямі, гісторыямі і адкрыццямі, дзе
галоўным правадніком стане КНІГА. Яна павядзе вас праз казкі і мемуары,
паэзію і рамантыку, таямніцы і прыгоды.
У праграме:
- адкрыццё выставы мастацкіх работ Алеся Родзіна;
- лекцыя «Жыццё жанчыны ў творах ХІХ ст.» ад Ганны Кісліцынай і
Ірыны Багдановіч;
- прэзентацыя кнігі Кацярыны Гліністай «Калыханка для Мінска»;
- магічны спектакль фокусніка Віктара Андруховіча;
- музычны выступ дуэта «Дабранач».
Лакацыі партнёраў:
- фэшн-партал брэнда адзення INSHY – мода, якая размаўляе па-
беларуску;
- б’юці-партал з рэтра-вобразамі ад салона прыгажосці «Фабрыка
мрояў».
А таксама вас чакаюць творчыя сустрэчы, літаратурныя гульні,
інтэрактывы, квэсты, майстар-класы, дзе можна будзе не толькі назіраць, але і
стаць часткай вялікай кніжнай гісторыі.
Асаблівым цэнтрам прыцягнення стане Літаратурны аўкцыён, дзе
галоўным скарбам будуць беларускія кнігі. Але каб атрымаць іх, спатрэбіцца
незвычайная валюта – літалеры! Іх можна будзе зарабіць, актыўна
падарожнічаючы па «Літаратурным партале», выконваючы заданні, прымаючы
ўдзел у гульнях і творчых актыўнасцях. Вядоўца аўкцыёна – паэт-вандроўнік
Максім Гаўрыс.
Яркага і пульсуючага ззяння дадасць вечару жывое гучанне квартэта
Avant-garde.
Квіткі: 20 р. – дарослы, 15 р. – дзіцячы (дзецям да 3 гадоў – бясплатна).
Даведкі: +375 17 363 56 21
«Літаратурны партал» чакае ўсіх, хто гатовы да падарожжа ў свет
слова і фантазіі!