Літаратурны музей Максіма Багдановіча ведае, што Максім Багдановіч вельмі любіў свой родны Мінск, усімі
сіламі імкнуўся патрапіць сюды. Музей прапануе вам
інтэрактыўную праграму «Прывітанне з Мінска», якая адбудзецца 3 ліпеня а 15
гадзіне ў нашым музеі.

Вы пройдзеце старадаўнімі мінскімі вулкамі, якія
помняць яшчэ й нашага Максіма, - гэта адбудзецца падчас музейнага квэста.
А затым куратары навучаць вас рабіць аўтарскія паштоўкі з выкарыстаннем
аўтэнтычных выглядаў таго часу.
Далучайцеся! Будзем даследаваць Мінск разам.
Запіс па тэлефоне +37517 355 22 95