Каманда літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха "Гарбузік” прыдумала забаўлянкі, вершы, рэбусы, заданні, гульні, самаробкі ды іншыя сюрпрызы – і хоча пазнаёміць з імі даўніх ды новых сяброў! А звар'яцелы прафесар Леапольд Мазгакруцікаў адмыслова для чытачоў "Гарбузіка” пакажа найцікавейшыя таямніцы сваёй лабараторыі!

Не спазніцеся на сустрэчу: панядзелак 18 мая, 18.30, музей навукі "Элементо" (вул. Олешава, 1, праезд трамваем 5 ці 11 да прыпынка Севастопальскі). Уваход вольны. Калі ласка, напішыце на harbuzik.by@gmail.com, што збіраецеся прыйсці.