3 фев 2016 - Новости

Новы выпуск Фіндуса і Пэтсана — ужо ў продажы!

Новая кніга «Блінны торт», па вялікім рахунку, з’яўляецца пачаткам славутай серыі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. На беларускай мове яна ўпершыню выдаецца ў перакладзе Надзеі Кандрусевіч-Шыдлоўскай. «Блінны торт» Свэна Нурдквіста стаўся адзінаццатым выпускам серыі «Каляровы ровар» Бібліятэкі СБП «Кнігарня пісьменніка».

 

Новы выпуск Фіндуса і Пэтсана — ужо ў продажы!

 

 

Як і ў мінулы раз, перакананыя вяскоўцы Пэтсан і Фіндус рыхтуюцца да свята. Аднак цяпер гэта ўжо не Каляды, а самы натуральны дзень народзінаў Фіндуса. Што праўда, каток святкуе яго тройчы на год, але гэта ніколі не перашкаджала добраму адзначэнню.

 

Асноўная і традыцыйная страва на гэтай Фіндусавай урачыстасці – салодкі блінны торт. Ды толькі як яго зрабіць, калі мука скончылася, і за ёй трэба ехаць на ровары ў краму, а кола ў ровара лопнула, ды інструменты ўсе ляжаць у майстэрні, зачыненай на ключ, які праваліўся ў калодзежнае вядро?

 

Новы выпуск Фіндуса і Пэтсана — ужо ў продажы!

 

 

На шляху да святочнага абеду Пэтсана і Фіндуса чакаюць пасткі, непрыемнасці і суседскія кепікі, што, праўда, зусім не азмрочвае іхняга добрага настрою. Бо ў рэшце рэшт дзень нараджэння атрымліваецца выдатны.

 

Шукайце «Блінны торт» Свэна Нурдквіста ў наступных кніжных крамах:

«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72),

кнігарня «ЛогвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37А),

«Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2),

«Веды» (вул. К. Маркса, 36),

«Светач» (пр-т Пераможцаў, 11),

«Цэнтральны кніжны» (пр-т Незалежнасці, 19),

«Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9),

«Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14),

Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг» (вул. Янкі Купалы, 27).

 

А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by!


Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»


 
Игровые пространства «Монополия» и «Джуманджи»
Добро пожаловать в захватывающие игровые пространства «Монополия» и «Джуманджи» – ваше приключение начинается здесь!
Развлекательный центр «Титан»
Развлекательный центр «Титан» дарит заряд позитива, массу положительных эмоций, предлагая активный отдых для всей семьи. В качестве развлечений...
Киношкола «Детский кинопродакшн» BIGfilm
Вас всегда интересовало, как ваш ребенок может засиять на большом экране? Мечтаете увидеть его в кино и рекламе? Добро пожаловать в Киношколу...
Парк неоновых развлечений «Неон Парк»
Неон парк - это парк неоновых развлечений для любого возраста, где вы круто проведёте время вдвоём, семьёй и с друзьями. Отметить день рождения,...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
В этом обзоре мы собрали фермы и экопарки Беларуси, где взрослые и дети смогут узнать больше о жизни северных животных.
Ищете место для непоседливого малыша, где он сможет безопасно прыгать, бегать, играть со сверстниками даже в плохую погоду? «Тюбик Парк» - отличное решение. Что здесь найдут малыши и их родители, читайте в нашем обзоре.
В новой опции «Детям» собраны приложения для детей от 2 до 7 лет.
За городом есть много атмосферных и интересных мест, где можно сочетать прогулки на свежем воздухе с активными играми и спокойным отдыхом. Куда лучше отправиться с детьми зимой в Беларуси? Рассказываем в нашем обзоре.
Совсем скоро закружатся снежинки в зимнем танце. Самое время хватать коньки под мышку и мчаться на каток. Family.by узнал, где можно покататься на коньках уже сегодня.
Детский справочник Минска:
Прокат детских товаров