«Кніжны воз» - сваеасаблівая платформа, дзе размяшчаюцца прафесійна агучаныя кнігі для дзяцей і падлеткаў на беларускай мове. Прыкладанне «Кніжны воз» дазваляе бясплатна слухаць аўдыякнігі на вашым тэлефоне! Даступна на ios i android!

Каманда нераўнадушных энтузіястаў, якая ўжо амаль два гады клапатліва працуе над пераўтварэннем друкаваных кніг у свята гуку.
Зараз даступны 30 кнiг. Сярод iх ёсць народныя казкi, легенды i паданнi, сучасныя кнiгi беларускiх i замежных аутарай. Пару дзён таму, напрыклад, на паліцы прыкладання «Кніжны воз» з’явiлася казка пра клопат аб тым, якой якасці вада ў калодзежы, якую мы п'ём, аб экалагічных сістэмах ачысткі сцёкавых вод і беражлівым стаўленні да водных рэсурсаў - «Вам дапаможа КВА» Ганны Янкута.
Google play
App Store
Сайт: knizhnyvoz.by
Instagram