У перыяд галоўных вясновых свят – з 21 па 30 красавіка 2023 года – запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу ў святочнай інтэрактыўна-пазнавальнай праграме «Вялічка прыйшло».

Праграма прысвечана традыцыям святкавання Вялікадня на
Беларусі.
Удзельнікі даведаюцца:
-
пра тое як да нас прыйшло свята;
-
чаму сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка;
-
якія віды роспісу яек існуюць;
-
якія абрады падчас свята праводзілі нашы продкі.
А яшчэ падчас праграмы будзе магчымасць патрапіць у
«майстэрню» і ўласнаручна расфарбаваць незвычайнае яйка-цацку.
Да ўдзелу ў святочнай праграме «Вялічка прыйшло» запрашаюцца
групавыя (да 12 чалавек) і сямейныя наведвальнікі малодшага і
сярэдняга школьных узростаў (2-6 кл.).



Працягласць: 45-50 хвілін.
Кошт: 5 рублёў/ 1 наведвальнік.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 363-56-21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13