Запрашаюць пачаць навучальны год цікава і карысна. Увесь першы тыдзень верасня!

Да Дня ведаў супрацоўнікі Дома-музея Песняра падрыхтавалі для юных наведвальнікаў разнастайную святочную праграму:
Музейна-педагагічны занятак «Я далёка цяпер ад палескіх раўнін» (4-7 класы)
Квэст-гульня па экспазіцыі музея «Таямніцы дома Песняра» (5-11 класы)
Інтэрактыўная гульня «Я - Міністр грыбной гаспадаркі» (1-5 класы)
Музейна-педагагічны занятак «А вось як будзеце вучыцца, то можна сэнсу і дабіцца» (1-5 класы)
«Вось, што, дзеткі, мае краскі…» (1-4 класы. Аглядная экскурсія па музеі, прагляд лялечнага прадстаўлення па казках у апрацоўцы Якуба Коласа)
Кошт кожнага занятка - 5 рублёў з чалавека.
Толькі па папярэднім запісе для арганізаваных груп. Час заняткаў можна змяніць і падладзіць пад групу.



Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны
музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная 5
Запіс на экскурсію: 8 (017) 270-17-02, або 8 (029) 284-17-02
Iнстаграм: @muzeykolasa