14 сен 2013 - Новости

Традыцыйнае восеньскае свята "Багач"

21 верасня Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку (д. Вязынка, п/о Радошковичи, Молодечненский район, Минская обл) адзначыць традыцыйнае восеньскае свята Багач. Пачатак у 12:00.

Традыцыйнае восеньскае свята "Багач"


У беларускім календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджаю ("да гэтага часу ў кожнага ўсяго багата”) і першаму запальванню хатняга "агменю” — васковай свечкі ў лубку з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. 

На свяце выступяць спеўныя і інструментальныя гурты, такія як "Варган", "Горынь", Dainava, Guda, "Кудмень", "Рада", капэла "На Таку", дуэт Васіля Грыня разам з Юліяй Літвінавай, а таксама дуэт Рамана Яраша і Юліі Літвінавай і іншыя. Адмысловым госцем будзе аўтэнтычны гурт з Гарадзеншчыны.

Для дзяцей і дарослых пройдуць разнастайныя майстар-класы па рамёствах. Таксама будзе працаваць гульнявая пляцоўка, кірмаш. Можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні, сапраўдны хлеб і натуральны мёд, патанцаваць народныя танцы. Акрамя гэтага, мы плануем арганізаваць да свята шэраг іншых прыемных нечаканасцяў.

Нам хацелася б, каб гэтае свята стала для яго ўдзельнікаў і гасцей не толькі месцам выдатнага адпачынку на вольным паветры, але і пляцоўкай для жывога творчага ўзаемадзеяння, у працэсе якога толькі і можа захоўвацца і перадавацца традыцыя.

Як даехаць: электрычка з Мінска едзе ў 10.50, прыбывае ў Вязынку ў 11.42. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.07, 16.45, 17.57.

Удзел у свяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе купіць квіток (10 000 руб., студэнтам — 7000, школьнікам — 5000 руб.)

З пытаннямі звяртайцеся на нумар: +37529 8425789 (Наста)

 
Крытый парк развлечений «ИГRАЙ»
Квест-программы, нестандартный лазертаг, VR, детский лабиринт, mini веревочный городок, настольные игры, зона отдыха после мероприятия - все...
Развлекательный центр «Спорт Парк»
Главная особенность «Спорт Парка» — тематические игровые зоны, каждая из которых вдохновлена настоящими видами спорта. Все зоны доступны по одному...
Школа программирования KIBERone
KIBERone - Первая Международная КИБЕРшкола будущего для детей от 6 до 14 лет, признанная ЮНЕСКО лучшей в мире в сфере цифровых технологий. По...
Парк животных в Барановичах
Парк животных в Барановичах – это ландшафтный парк со свободноживущими и доверчивыми животными.

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
В этом обзоре мы собрали фермы и экопарки Беларуси, где взрослые и дети смогут узнать больше о жизни северных животных.
Ищете место для непоседливого малыша, где он сможет безопасно прыгать, бегать, играть со сверстниками даже в плохую погоду? «Тюбик Парк» - отличное решение. Что здесь найдут малыши и их родители, читайте в нашем обзоре.
В новой опции «Детям» собраны приложения для детей от 2 до 7 лет.
За городом есть много атмосферных и интересных мест, где можно сочетать прогулки на свежем воздухе с активными играми и спокойным отдыхом. Куда лучше отправиться с детьми зимой в Беларуси? Рассказываем в нашем обзоре.
Совсем скоро закружатся снежинки в зимнем танце. Самое время хватать коньки под мышку и мчаться на каток. Family.by узнал, где можно покататься на коньках уже сегодня.