Эльфы, рыбы і пацучкі гавораць па-беларуску – што глядзець з дзецьмі, каб вучыць беларускую мову

Пасля прагляду мультфільмаў дзеці часта паўтараюць словы герояў, якія ім спадабаліся. Таму відэасэрвіс VOKA зрабіў падборку найлепшых анімацыйных стужак апошніх гадоў, дзе ўсе гавораць па-беларуску – і рыбы, і пацучкі, і эльфы, і нават эмоцыі з душамі.

 

Эльфы, рыбы і пацучкі гавораць па-беларуску – што глядзець з дзецьмі, каб вучыць беларускую мову

 

 «У пошуках Нэма»

0+

 

Гэта першы анімацыйны хіт ад студыі Pixar, удастоены прэміі «Оскар» як найлепшы мультфільм. Ён расказвае гісторыю сям'і рыб-блазнаў – Марвіна і Нэма. Для ўсіх бацькоў іх дзіця з'яўляецца асаблівым, але для Марліна яго сын – асаблівы ўдвая. Бо пасля трагічнай гібелі жонкі і ўсіх іх будучых дзяцей у яго застаўся толькі Нэма. Таму цяпер сэнс яго жыцця – аберагаць і абараняць адзінага сына. Калі Нэма трапляе ў бяду, Марлін прадпрымае адчайнае і поўнае небяспекі падарожжа, каб адшукаць яго і вярнуць дадому. А Нэма ўпершыню ў жыцці атрымлівае магчымасць дзейнічаць самастойна і разлічваць толькі на свае сілы.

 

Эльфы, рыбы і пацучкі гавораць па-беларуску – што глядзець з дзецьмі, каб вучыць беларускую мову

 

Прагляд даступны для ўладальнікаў падпіскі «Усё ўключана», а для новых карыстальнікаў – па промакодзе NEMOVOKA (актываваць можна да 02.08.2022 уключна).

 

 «Рататуй»

0+

 

Гісторыя, якая пабачыла свет у 2007 годзе, расказвае пра пацучка па імені Рэмі, які моцна адрозніваецца ад сваіх родзічаў не толькі ўнікальным нюхам, але і апантанасцю кулінарыяй. Але хіба можа пацук марыць пра тое, каб трапіць на кухню і пры гэтым выжыць? А тым больш на кухню найлепшага рэстарана ва ўсім Парыжы! Аднак менавіта туды прыводзіць Рэмі Яго Вялікасць Выпадак. Пацучок заводзіць сяброўства з маладым прыбіральшчыкам Альфрэда Лінгвіні, і яны атрымліваюць шанец змяніць сваё жыццё – адзін на дваіх.

 

Мультфільм ад студыі Pixar у пэўнай ступені паўтарыў лёс кулінарных шэдэўраў, створаных лапкамі галоўнага героя, атрымаўшы любоў простых гледачоў і прызнанне крытыкаў. Стужка атрымала «Оскар» і «Залаты глобус», прыз Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў (BAFTA) і «Сатурн», а таксама ўвайшла ў топ-500 найлепшых фільмаў свету па версіі часопіса Empire. 

 

Эльфы, рыбы і пацучкі гавораць па-беларуску – што глядзець з дзецьмі, каб вучыць беларускую мову

 

 «Галаваломка»

6+

 

Галоўныя героі «Галаваломкі» – пяць асноўных эмоцый, якія кіруюць 11-гадовай Райлі: Радасць, Смутак, Агіда, Гнеў і Страх. Эмоцыі жывуць у свядомасці дзяўчынкі і кожны дзень дапамагаюць ёй прымаць рашэнні, як сябе паводзіць. Да пары да часу эмоцыі жывуць дружна, але раптам аказваецца, што Райлі і яе бацькам трэба будзе пераехаць з невялікага ўтульнага гарадка ў шумны мегаполіс. Кожная з эмоцый лічыць, што менавіта яна лепш ведае, што трэба рабіць у гэтай няпростай сітуацыі, і ў галаве ў дзяўчынкі надыходзіць поўная блытаніна.

 

Прэм'ера мультфільма адбылася ў чэрвені 2015 года на Канскім кінафестывалі. У 2016 годзе ён быў адзначаны прэміямі «Оскар» і «Залаты глобус» як найлепшы анімацыйны фільм, а таксама атрымаў мноства іншых узнагарод і высокую ацэнку гледачоў.

 

Эльфы, рыбы і пацучкі гавораць па-беларуску – што глядзець з дзецьмі, каб вучыць беларускую мову

 

 «Наперад»

6+

 

Дзеянне мультфільма разгортваецца ў казачным свеце, населеным эльфамі, тролямі, гоблінамі, аднарогамі і феямі. Пасля адкрыцця электрычнасці магія ім стала не патрэбна, таму яны лётаюць на самалётах і карыстаюцца мабільнымі тэлефонамі. Мама двух эльфаў – Іэна і Барлі Лайтфутаў – на 16-годдзе малодшага, Іэна, дала ім чароўны посах, які на дзень можа вярнуць да жыцця іх бацькі. Але для гэтага ім трэба знайсці яшчэ і чароўны камень, таму браты адпраўляюцца на пошукі магічнага артэфакта. Пасля прэм'еры, якая адбылася ў лютым 2020 года, стужка была названа адным з найлепшых сямейных фільмаў апошніх гадоў і намініравана на прэмію «Оскар».

 

Эльфы, рыбы і пацучкі гавораць па-беларуску – што глядзець з дзецьмі, каб вучыць беларускую мову

 

 «Душа»

6+

 

«Душа» – яшчэ адна праца стваральніка папулярных мультфільмаў «Уверх» і «Галаваломка» Піта Доктэра пра тое, як жыць кожнай хвілінай, радавацца дробязям і не вымотваць сябе ў пагоні за міфічным поспехам. Гэта гісторыя джазавага піяніста Джо Гарднэра, які пасля няшчаснага выпадку спрабуе вярнуцца ў сваё цела з Семінара Душ і здзейсніць мару граць у клубе, скарыла гледачоў па ўсім свеце. У 2021 годзе мультфільм стаў пераможцам прэміі «Оскар» адразу ў двух намінацыях – «Найлепшы анімацыйны фільм» і «Найлепшая праца кампазітара».

 

 

Больш мультфільмаў і фільмаў для дзяцей у беларускай агучцы можна паглядзець на VOKA у раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску»


 
Центр успешных отношений
Основная особенность программ и тренингов для детей и подростков – это их психологическая направленность. Работает команда профессиональных психологов,...
Парк развлечений «Happy park»
Парк развлечений Happy Park - волшебный портал, который переносит вас в царство радости и улыбок. Здесь каждый уголок пропитан атмосферой праздника,...
Парк развлечений «Актив Парк»
Хотите зажечь? Провести День рождения, корпоратив или девичник? Го в Актив Парк! 15+ развлечений на любой вкус и возраст в одном месте.
Современное пространство «Дико»
Дико - это игры, музыка и танцы. Авторские шоу-программы для детей и подростков с использованием современных технологий в развлекательной индустрии....

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Современные центры раннего развития готовят дошколят к новому этапу жизни – школе. На курсах «подготовка к школе» малыши знакомятся с окружающим миром, развивают двигательную активность, интеллект и творческие способности.
Почему детский стендап — это не просто развлечение, а целый феномен? Давайте разберемся на примере первого выступления, которое прошло в Минске на выходных.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Бытует миф, что порядок в доме и дети – вещи несовместимые. Но это не так. И новый робот-пылесос Dreame Aqua 10 Ultra Roller Complete это докажет.